Замаўляйце вышыванкі па тэлефонах 8 (044) 588-69-46, 8 (029) 119-41-75, 8(017) 223-57-06

Пінжакі ад Elen Carotte

“Elen Carotte” адкрывае новую лінію   мужчынскага верхняга адзення .
Яе стваральнік – Наталля Кажушкова, аўтар унікальнай методыкі распрацоўкі канструкцыі класычнага мужчынскага касцюма і паліто на індывідуальную фігуру кліента. Увага надаецца стварэнню  лекал для канкрэтнага чалавека канструктыўным спосабам, што значна скарачае затраты часу кліента. Майстар дабіваецца дасканалай формы і пасадкі на фігуру любой складанасці, што з’яўляецца адной з найважнейшых задач супрацоўніцтва майстра і кліента. Ад канструкцыі да ўвасаблення ў матэрыяле касцюм ствараецца аднымі рукамі, і менавіта гэта надае высокі ўзровень якасці класа “люкс” яе творам.

Лекала для кожнага касцюма распрацоўваюцца асобна на аснове канкрэтных мерак фігуры, з улікам яе асаблівасцяў. Агульная колькасць дэталяў, якія неабходны для пашыву пінжака дасягае некалькіх дзясяткаў. Для кожнай з іх прадугледжана свая тэхналагічная і вільготна-цеплавая апрацоўка. Гэта і з’яўляецца асноўным чыннікам высокага ўзроўня стварэння мужчынскага верхняга адзення.

Кожны асобны пінжак або касцюм ствараецца не толькі згодна з пажаданнямі кліента, але і з улікам асноўнага матэрыялу. Падбор прыкладных матэрыялаў залежыць ад састава тканіны верха.  Для якаснай пасадкі мужчынскага адзення неабходна мець некалькі відаў прыкладных матэрыялаў: дублерын, флізелін, пракламелін, фільц, бартоўка, мешкавіна, падкладачная тканіна, гузікі, кромка для ўмацавання бартавога края, кромка для проймы, перфарыраваная стужка, карсажная стужка, кромачная стужка, клейкая сетка або павуцінка. Кожны з іх павінен стасавацца з тканінай верха і паміж сабою, каб пазбегнуць дэфармацыі вырабу падчас  яго далейшай эксплуатацыі і хімічнай чысткі.

Адзін мужчынскі касцюм патрабуе каля 140 – 160 гадзін працы. Столькі часу патрэбна творцы, бо касцюм ствараецца аднымі рукамі, пазбягаючы прымянення залішняй колькасці клеявых матэрыялаў. Гэта ўплывае на якасць пасадкі і эксплуатацыі вырабу. Праца ручная, згодна з самымі высокімі стандартамі сучасных тэхналагічных патрабаванняў.

Замауляйце па тэлефоне 8 (029) 119-41-75