Замаўляйце вышыванкі па тэлефонах 8 (044) 588-69-46, 8 (029) 119-41-75, 8(017) 223-57-06

Беларускі народны строй

Беларускі народны строй. Само слова “строй” азначае парадак. адзенне з’яўляецца не толькі вопраткай, што закрывае цела чалавека ад знешніх умоваў. Яно падаецца часткай, і даволі значнай, звычайнага права, канонаў паводзінаў, якія рэгулююць адносіны ў соцыюме. Таму і вытворчасць яго залежала ад гэтых стасункаў.

Напрыклад, дзіцячае адзенне не выраблялася само па сабе, яго шылі з бацькоўскіх абноскаў. Па-першае, тканіна з цягам часу станавілася мякчэйшай, болей прыдатнай для дзіцячай скуры, па-другое, лічылі, што яно мае аберагальныя ўласцівасці. па-трэцяе, само слова “дзіця” ніякага роду, то бок малыя не малі полу. Таму і вышыўка на дзіцяцых кашулях адсутнічала, па сутнасці, акрамя гэтых доўгіх кашуляў іншага адзення і не было.

А вось калі маленькія дзяўчынкі падрасталі да дзявочага ўзросту, тут ужо і пачынаўся ўласна жаночы строй. Доўгая кашуля, якая выконвала ролю бялізны, упрыгожвалася вышыўкамі. На яе надзяваліся спадніца і гарсэт. Дзяўчатам дазвалялася калі-нікалі хадзіць і без гарсэта, але тады абавязковым быў пояс. “распаясаным” хадзіць не дазвалялася ніколі. Асобная роля надавалася хвартуху. Гэта не той фартук, які цяперашнія гаспадыні надзяюць на кухні, каб не запэцкацца. Ён быў упрыгожаным і вышыўкамі, і мярэжкамі, і кутасікамі. Хвартух жанчыны насілі заўсёды. З’явіцца без яго на людзях азначала такі жорсткі сорам, прычым абраза наносілася іншым, асабліва мужчынам. Замужнія кабеты абавязкова пакрывалі галаву, у кожным рэгіёне на свой лад.

Мужчыны таксама мелі свой  канон. Кашуля упрыгожвалася не так багата, як жаночая. У асноўным вышытымі былі каўнер, манжэты, пазух, ніз кашулі. З сярэдзіны 19 стагоддзя ў моду ўвайшлі касавароткі, у якіх багата вышывалася грудка. Кашулі  былі даволі доўгія, і насілі іх толькі навыпуск. Гэта было неабходна для таго, каб схаваць асаблівасці кроя нагавіц. Кашулю падпярэзвалі доўгім паясом. Спосаб нашэння пояса сведчыў статус мужчыны і ягоную прывабнасць для жанчын.