Замаўляйце вышыванкі па тэлефонах 8 (044) 588-69-46, 8 (029) 119-41-75, 8(017) 223-57-06

Матэрыялы

Тканіна

Асноўным  матэрыялам  для вырабу адзення з’яўляецца лён.  Для атрымання валакна ільняную саломку  вымочвалі, звязвалі ў кулі і сушылі. Пасля прасушкі валакно мялі церніцай, трапалі і часалі грэбенем або шчоткамі. Атрыманы кужаль пралі верацяном  або на калаўроце.

З атрыманай сыравіны ткалі палатно. Разнастайнасць палотнаў адносна іх спосабу ткання, прызначэння, якасці выканання не дасягнута й па сёння.

Ніткі

Вышывалі  ўзоры ільнянымі, баваўнянымі  і ніткамі з воўны. Ільняныя ніткі спачатку адбельвалі, а пасля фарбавалі расліннымі адварамі да чырвона-барвовага адцення. З сярэдзіны 19 стагоддзя вышываць сталі пакупнымі баваўнянымі ніткамі. Але і іх крыху прыцямнялі да барвовага колеру. Шырока ўжываліся для вышыўкі ніткі, ссучаныя з авечай воўны. Гэтыя ніткі лягчэй фарбаваць, а для некаторых тэхнік вышыўкі яны найбольш прыдатныя.