Замаўляйце вышыванкі па тэлефонах 8 (044) 588-69-46, 8 (029) 119-41-75, 8(017) 223-57-06

Вышыванкі ад Elen Carotte

Майстэрня “Elen Carotte”  — гэта новы праект, які ставіць мэтай папулярызацыю беларускага нацыянальнага адзення. Праект засноўваецца на вывучэнні традыцыйнага строю, захаванні яго асноўных рысаў, але імкнецца ўводзіць нацыянальную вопратку ў паўсядзённае жыццё.

Адным з прыярытэтаў з’ўляецца пашырэнне культуры народнага строю і адаптацыя аграрнага стылю адзення да ўмоваў урбанізацыі.  Аўтарскай  ідэі  “Elen Carotte” належыць вынаходніцтва этна-дзелавога стылю для сучаснай беларускай моладзі.

Над праектам працуюць таленавітыя мадэльеры і канструктары са шматгадовым вопытам.
Алёна Маркоўка – вядучы спецыяліст Майстэрні “Elen Carotte”, канструктар, дызайнер, распрацоўшчык аўтарскай вышыўкі. Вывучэннем і распрацоўкай беларускага народнага арнамента займаецца на працягу 15 гадоў. Гэтае захапленне і нарадзіла ідэю развіцця народнага касцюма і культуры яго паўсядзённага выкарыстання. Мае адукацыю канструктара-мадэльера жаночага адзення, з’яўляецца ўніверсальным майстрам з 30-гадовым вопытам у разнабаковых галінах швейнай вытворчасці: сцэнічныя і карнавальныя касцюмы, сукенкі  для бальных танцаў, гімнастыкі, фігурнага катання, паўсядзённае адзенне любой складанасці.

Кажушкова Наталля –  спецыяліст Майстэрні “Elen Carotte”, канструктар мужчынскага верхняга адзення з 25-гадовым стажам. Мае адукацыю канструктар-мадэльер. Аўтар унікальнай методыкі распрацоўкі канструкцыі класычнага мужчынскага касцюма і паліто на індывідуальную фігуру кліента. Увага надаецца стварэнню  лекал для  канкрэтнага чалавека канструктыўным спосабам, што значна скарачае затраты часу кліента. Майстар дабіваецца дасканалай формы і пасадкі на фігуру любой складанасці, што з’яўляецца адной з найважнейшых задач супрацоўніцтва майстра і кліента. Ад канструкцыі да ўвасаблення ў матэрыяле касцюм ствараецца аднымі рукамі, і менавіта гэта надае высокі ўзровень якасці класа “люкс” яе творам.